22 мая ратавальнікам паведамілі, што на рацэ Ясельда па пояс у вадзе знаходзіцца дзіця і не можа само выбрацца на бераг.

Калі на месца прыбылі супрацоўнікі МНС, высветлілася, што ў багністай частцы ракі на адлегласці каля метра ад берага знаходзіцца хлопчык.

Самастойна другакласнік рухацца ўжо не мог, яго сябар-першакласнік знаходзіўся побач на беразе ракі.

Ратавальнікі дасталі хлопчыка з балоцістай мясцовасці і пасля агляду медыкамі перадалі бацькам, паведамляе МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0