visittheusa.com

visittheusa.com

Амерыканскі штат Род-Айлэнд і плантацыі Провідэнса перастануць выкарыстоўваць сваю поўную назву ў афіцыйных дакументах з-за гістарычных сувязяў з рабствам. Пра гэта паведамляецца ў пастанове губернатара Джыны Райманд, піша RTVi.

Акрамя таго, слова «плантацыі» знікне з урадавых вэб-сайтаў і афіцыйнай сувенірнай прадукцыі. Фактычна цяпер штат называецца проста Род-Айлэнд.

Пры гэтым для таго, каб афіцыйна змяніць назву, неабходна ўнесці змены ў Канстытуцыю штата. Райманд прапанавала правесці рэферэндум аб змене ў лістападзе 2020 года.

Афіцыйная назва Род-Айленда ўключае прыпіску «Плантацыі Провідэнса» ў гонар аднайменнага паселішча, заснаванага ў 1636 годзе. Цяпер на яго месцы знаходзіцца сталіца штата — горад Провідэнс.

Цікава, што штат быў першым, дзе адмянілі рабства (яшчэ ў 1652), але на працягу доўгага часу ён граў вядучую ролю ў трансатлантычным гандлі людзьмі, гаворыцца ў дакументах Універсітэта Браўна ў Провідэнсе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0