У Гомелі трохгадовы хлопчык ушчаміў галаву ў металічны плот. Пра выпадак паведаміла МНС.

112.by

112.by

Хлопчык прасунуў галаву паміж металічнымі прутамі агароджы стадыёна «Гомсельмаш». Назад выцягнуць галаву не ўдалося, бацькі таксама не змаглі дапамагчы хлопчыку. Прыйшлося выклікаць ратавальнікаў.

Пры дапамозе спецыяльнай прылады работнікі МНС расціснулі пруты і выратавалі дзіця. Медыцынская дапамога не спатрэбілася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0