Жыхары некалькіх дамоў на вул. Карвата звярнуліся ў міліцыю: нехта скраў з пад'ездаў іх ровары, паведамляе сталічная міліцыя.

Злодзеем аказаўся 28-гадовы хлопец. Раней ён ужо трапляўся праваахоўнікам за здзяйсненне злачынства супраць уласнасці.

Мужчына жыў непадалёк ад вуліцы Карвата. У пад'езды ён трапляў шляхам набору выпадковых лічбаў нумароў кватэр, прадстаўляючыся суседам. Потым аглядаў ровары, якія былі на пляцоўцы, торгаў за замкі і ў выпадку іх адкрыцця выкрадаў.

Па словах затрыманага, па такой схеме ў чатырох пад'ездах ён скраў пяць ровараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0