Штаб Віктара Бабарыкі ўнёс змены ў табліцу з колькасцю подпісаў, здадзеных у падтрымку свайго кандыдата.

Віктар Бабарыка, фота Надзеі Бужан

Віктар Бабарыка, фота Надзеі Бужан

У артыкуле на сайце Бабарыкі цяпер пазначана, што ў Стаўбцоўскім раёне было здадзена 995 подпісаў, ва Уздзенскім — 549 подпісаў.

Раней штаб меркаваў, што ў гэтых раёнах не паспелі здаць ніводнага подпіса. На справе ж выявілася, што іх завозіў кіраўнік ініцыятыўнай групы Эдуард Бабарыка. Ён быў затрыманы 18 чэрвеня, таму не паспеў перадаць інфармацыю ў штаб.

Пераразлік закрануў яшчэ некаторыя раёны. Напрыклад, цяпер сцвярджаецца, што ў Смаргоні было пададзена 1766 подпісаў (раней было пазначана 843 подпісы). Тэрытарыяльная камісія між тым настойвае, што ў Смаргоні Бабарыку залічана 1978 подпісаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0