На пікеце ў Дзяржынску выступіла Марыя Калесьнікава — прадстаўніца штаба Віктара Бабарыкі. Яна нагадала, што сапраўдная сіла і ўлада — у руках народа. Прысутныя пачалі скандаваць: «Пераможам!», піша радыё «Свабода».

Марыя Калесьнікава. Фота радыё «Свабода».

Марыя Калесьнікава. Фота радыё «Свабода».

Прадстаўніца штаба заўважыла, што за апошнія два месяцы ніхто не пазнае Беларусь, бо яна зьмянілася, прачнулася. «Ужо не чуваць такіх фразаў, што «нічога ня зьменіцца», мы можам зьмяніць! Мы стаміліся ад гэтага вэрхалу, падману, гэтага драндулету, які развальваецца, мы раззлаваліся канчаткова!» — выказалася Марыя Калесьнікава.

Яна падкрэсьліла, што цяпер фіксуецца кожная адпіска ад чыноўнікаў, кожны падман і фальсыфікацыі. «Чыноўнікі, судзьдзі цяпер пакідаюць сьляды, як ніколі раней. Мы працягваем паказваць сваю нязгоду. Мы, грамадзяне, жывём па законе, а ўлада — па гвалце. Не бойцеся аўтазака — гэта проста машына. АМАП — гэта ўсяго толькі людзі», — выказалася прадстаўніца штабу.

Яна зазначыла, што цяпер трэба зрабіць выбар: сядзець дома перад тэлевізарам і «Славянскім базарам», — «праводзячы нашу апошнюю надзею на свабоду», ці ісьці наперад, «выкладацца, змагацца і выканаць мару апошніх двух дзясяткаў гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0