На сайце лукашэнкаўскай інфармацыйнай кампаніі БЕЛТА запрацавала нямецкая версія (дагэтуль былі расейская, беларуская, англійская).
На нямецкую перакладзены асноўны інтэрфейс старонкі, у тым ліку курсы валют, а таксама перакладаюцца асноўныя навіны.
Напрыклад, у супергалоўным стаіць навіна пра сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных справаў Чэхіі Карэлам Шварцэнбергам. У расейскай і англійскай — віншаванне Лукашэнкі з Вялікаднем.
Рубрыкі, навіны ў якіх перакладаюцца на нямецкую, гэта: прэзідэнт, палітыка, эканоміка, грамадства.
0
0
0
0
0
0