Адна з удзельніц нашумелага «працэсу чатырнаццаці» маладзёжная актывістка Таццяна Цішкевіч аб’яўлена ў вышук.
Пра гэта БелаПАН паведаміў лідэр арганізацыі «Маладыя дэмакраты» Міхаіл Пашкевіч.
Пра тое, што Цішкевіч аб’яўлена ў вышук, ён даведаўся ад следчага крымінальна‑выканаўчай інспекцыі Фрунзенскага раёна Мінска. Паводле слоў Пашкевіча,
Таццяне пагражае пакаранне на падставе артыкула 415 Крымінальнага кодэкса Беларусі (ухіленне ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі). Адказнасць згодна з гэтым артыкулам — пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.Дзяўчына цяпер знаходзіцца ў Польшчы, дзе атрымлівае адукацыю.
22 красавіка 2008 года Т.Цішкевіч, М.Пашкевіч і яшчэ шэраг маладзёжных актывістаў былі прыгавораныя да абмежавання волі на два гады без накіравання ў папраўчыя ўстановы за ўдзел у акцыях пратэсту прадпрымальнікаў зімой 2008 года. Судовыя працэсы над імі атрымалі шырокі грамадскі рэзананс.
0
0
0
0
0
0