Яўген Шчур

Яўген Шчур

Ранкам 8 жніўня ў вёсцы Браніслаў Жыткавіцкага раёну затрымалі назіральніка Яўгена Шчура, паведамляе «Свабода».

Тры дні таму ён правёў ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня і пазьней быў асуджаны за «дробнае хуліганства», бо «наўмысна, з хуліганскіх памкненьняў, ня маючы прычын наведваньня школы, ігнараваў патрабаваньні дырэктара школы пакінуць рэжымны аб’ект».

«Мне патэлефанаваў Яўген Шчур раніцай, каля 9:30. Сказаў, што ў хату ягонай маці ў вёсцы Браніслаў, дзе ён цяпер знаходзіўся, грукаюць міліцыянты. Празь дзьверы яны паведамілі, што недзе ў вёсцы на асфальце зьявіўся надпіс «Стоп, таракан!» і Яўген можа быць датычны да гэтага. Мне Яўген сказаў, што ён не рабіў ніякіх надпісаў. У хуткім часе сувязь зь ім зьнікла», — паведаміў «Свабодзе» праваабаронца Леанід Судаленка.

Ён мяркуе, што такім чынам мясцовыя ўлады і міліцыя хочуць не дапусьціць Яўгена да назіраньня ў асноўны дзень галасаваньня 9 жніўня.

За «беспрычыннае наведваньне» будынка школы Яўген Шчур атрымаў на судзе штраф у памеры 3 базавых велічынь.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0