Невядомыя спрабавалі затрымаць прадстаўніка штаба Віктара Бабарыкі Дзмітрыя Карніевіча. Пра гэта tut.by паведамілі ў штабе. Першапачаткова ў штабе паведамілі, што Дзмітрый Карніевіч, прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі, калега Віталя Крыўко па Terra Group, — затрыманы.
Пазней прыйшло ўдакладненне, што Карніевіч на свабодзе, ламіліся невядомыя да яго ў кватэру.
Напярэдадні ўвечары невядомымі быў затрыманы сябра Каардынацыйнай рады Віталь Крыўко. Паводле інфармацыі штаба, машына, у якой ехаў Крыўко, нібыта падрапала аўто, якое ехала побач. Кіроўцы спыніліся. У гэты час пад'ехаў аўтобус, з яго выйшлі невядомыя і звезлі Віталя.
0
0
0
0
0
0