«Прэсбол»
Вікторыя Азаранка выйграла турнір у Нью-Ёрку, яе саперніца Наомі Осака адмовілася ад гульні з-за траўмы.
Осака перад гульнёй заявіла, што атрымала пашкоджанне ў паўфінальным матчы і не зможа згуляць у фінале.
Па шляху да тытула Азаранка абгуляла Дону Векіч, Каралін Гарсія, Алізі Карнэ, Онс Жабер і Ёхану Контэ.
Адзначым, што на турніры Вікторыя прайграла толькі адзін сэт.
Перамога на турніры катэгорыі Premier стала найлепшым дасягненнем экс-першай ракеткі свету пасля аднаўлення кар'еры ў 2017 годзе.
У панядзелак беларуска, якая займае цяпер 59-е месца ў рэйтынгу WTA, уздымецца ў топ-30. Таксама ў панядзелак стартуе US Open.
0
0
0
0
0
0