На тэрыторыі суседніх краін прымаюцца «беспрэцэдэнтныя меры», «вельмі сур'ёзна ўзмоцненая разведвальная дзейнасць». Пра гэта распавёў у эфіры тэлеканала АНТ Руслан Касыгін, начальнік Галоўнага ўпраўлення Генеральнага штаба Узброеных Сілаў Беларусі, піша Tut.by.

— На тэрыторыі суседніх краін прымаюцца беспрэцэдэнтныя меры па нарошчванні як уласных ваенных патэнцыялаў, так і магчымасцяў па прыёме і размяшчэнні на сваёй тэрыторыі замежных кантынгентаў, — сказаў у эфіры тэлеканала Руслан Касыгін.

— Адначасова, і гэта адзначаем мы, вельмі сур'ёзна ўзмоцненая разведвальная дзейнасць супраць нашай краіны ў тым ліку.

— У цяперашні час на тэрыторыі еўрапейскіх дзяржаў праводзіцца пяць буйных мерапрыемстваў аператыўнай і баявой падрыхтоўкі. Ужо сёння на тэрыторыі сумежных дзяржаў з нашай краінай у рамках аперацый «Атлантычная рашучасць», «узмоцненая перадавая прысутнасць», «Балтыйская паветраная паліцыя», на пастаяннай аснове знаходзіцца кантынгент войскаў, які налічвае ў сваім складзе больш за дзесяць тысяч чалавек, больш за 40 баявых лятальных апаратаў, больш за 500 адзінак цяжкай ваеннай тэхнікі.

Раней Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі «хочуць адсекчы Гродзенскую вобласць» іншыя краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0