Фота Уладзя Грыдзіна

Фота Уладзя Грыдзіна

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Беларусі Сяргей Кабаковіч заявіў «Свабодзе», што ён ня мае інфармацыі, колькі крымінальных спраў заведзена па фактах зьбіваньня і катаваньняў затрыманых грамадзян у пэрыяд 9-12 жніўня.

«Грамадзяне працягваюць зьвяртаюцца з заявамі аб атрыманьні цялесных пашкоджаньняў пры іх затрыманьні супрацоўнікамі праваахоўных органаў і аб атрыманьні цялесных пашкоджаньняў у месцах часовага ўтрыманьня. Следчы камітэт па кожным такім абыходжаньні разьбіраецца. Інфармацыя правяраеццца і сыстэматызуецца, ёй будзе дадзеная належная прававая ацэнка», — заявіў Кабаковіч.

Сяргей Кабаковіч ня змог паведаміць, ці заведзеная хоць адна крымінальная справа паводле гэтых заяваў, спаслаўшыся, што ў яго няма інфармацыі пра гэта.

Наконт сьмерцяў грамадзян Аляксандра Тарайкоўскага і Генадзя Шутава, якія загінулі падчас акцый пратэсту ў Менску і Берасьці ад выкарыстаньня міліцыяй шумавой гранаты і стрэлу табэльнай зброі, Кабаковіч адзначыў, што правядзенне сьледчых дзеяньняў працягваецца, але не канкрэтызаваў ці заведзеныя крымінальныя справы і як расьсьледуюцца гэтыя выпадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0