Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка сустрэнуцца ў Маскве ў наступныя два тыдні. Пра гэта ў панядзелак заявіў журналістам прэс-сакратар расійскага лідара Дзмітрый Пяскоў, піша ТАСС.

«Тэрміны ўзгадняюцца, але два прэзідэнты ўчора дамовіліся, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшыя тыдні. Адпаведна, цягам пары тыдняў дакладна сустрэча адбудзецца», — сказаў прадстаўнік Крамля, адказваючы на пытанне аб тэрмінах візіту Лукашэнкі ў Маскву для перамоваў з Пуціным.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0