Пра гэта павемляецца ў тэлеграм-канале «Крумкачоў».

«Сябры, проста цяпер да нас прыйшлі нечаканыя навіны! Заўтрашні матч 1/16 Кубка Беларусі супраць «Дынама-Мінск» пройдзе пры адчыненых трыбунах».

Клуб запрашае ўсіх прыйсці і падтрымаць каманду ў цяжкі час. «Наведаць стадыён — гэта лепшае, што вы зможаце зрабіць цяпер для каманды, для Сяргея і Пашы».

Пачатак гульні а 16-й на САК «Алімпійскі» (раён вуліцы Сурганава).

Нагадаем, што ўчора ў цэнтры Мінска падчас акцыі пратэсту былі затрыманыя два гульцы клуба Сяргей Казека і Павел Расолька. Футбалісты былі збітыя, Сяргея Казеку з РУУС забрала хуткая.

«Крумкачы» вырашалі, або байкатаваць матч у знак пратэсту, або зладзіць на ім акцыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0