Яўгена Маслава, адваката сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Вольгі Кавальковай, зноў не пусцілі да падабароннай, паведамляе «Радыё Свабода».

31 жніўня Яўген Маслаў наведаўся ў СІЗА Жодзіна, дзе Вольга Кавалькова адбывае 10-дзённы адміністрацыйны арышт за ўдзел у «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве» ля прахадной Мінскага трактарнага завода.

Адвакату адмовілі ў сустрэчы, спаслаўшыся на «складаную эпідэмічную сітуацыю». Як патлумачыў Яўген Маслаў, удалося высветліць, што ягоная падабаронная знаходзіцца ў корпусе №1 на тэрыторыі СІЗА з «асаблівым падпарадкаваннем». Каардынацыя адбываецца не з боку органаў выканання пакаранняў, а з боку Жодзінскага РАУС. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0