«Дарагія студэнты Лінгвістычнага, што спявалі сёння «Do you hear the people sing?», я не так шмат магу зрабіць, каб вас падтрымаць, але гэты пераклад песні — для вас. Трымайцеся!» — напісаў знакаміты паэт і перакладчык у сябе ў фэйсбуку.

Чуеш, як пяе народ,
як сталі песьняй гнеў і боль?
Як набліжае сонца ўсход,
хто быць рабом ня хоча больш?
Як мільёны сэрц вядзе
рытм барабанаў у крыві?
Ноч праміне й настане дзень…
Вольны край, жыві!

Ці ты пойдзеш на змаганьне,
станеш са мною супраць зла?
Пад нашымі сьцягамі запаветны край сьвятла.
Каб рушылі ў бой —
і Свабода з табой нас вяла!

Чуеш, як пяе народ,
як сталі песьняй гнеў і боль?
Як набліжае сонца ўсход,
хто быць рабом ня хоча больш?
Як мільёны сэрц вядзе
рытм барабанаў у крыві?
Ноч праміне й настане дзень…
Вольны край, жыві!

Хто аддасьць сваёй краіне
ўсё, што маем у грудзях?
Хтосьці выйдзе, хтось загіне,
хтосьці ўстане - як працяг.

Гарачая кроў змагароў асьвячае наш сьцяг!
Чуеш, як пяе народ,
як сталі песьняй гнеў і боль?
Як набліжае сонца ўсход,

хто быць рабом ня хоча больш?
Як мільёны сэрц вядзе
рытм барабанаў у крыві?
Ноч праміне й настане дзень…
Вольны край, жыві!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0