Тэлеканал «Беларусь 1» у сваім тэлеграм-канале паведаміў, што Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў «гэтай ноччу збеглі за мяжу».

«Цяпер яны знаходзяцца на тэрыторыі Украіны. Іх калега Марыя Калеснікава спрабавала незаконна пакінуць тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, але была затрыманая на мяжы» — гаворыцца ў паведамленні.

У Дзяржпамежкамітэце не змаглі пацвердзіць гэтую інфармацыю, паўтарыўшы, што памежны кантроль прайшлі ўсе трое.

Украінскія СМІ спасылаюцца ў сваю чаргу на інфармацыю Памежнага камітэта Беларусі.

Нагадаем, раніцай 7 верасня невядомыя людзі ў цэнтры Мінска пасадзілі Марыю Калеснікаву ў мікрааўтобус з надпісам «Сувязь» і павезлі ў невядомым кірунку. Таксама на сувязь перасталі выходзіць прадстаўнікі Каардынацыйнай рады Антон Раднянкоў і Іван Краўцоў. Пазней стала вядома, што ў кватэры Івана Краўцова супрацоўнікі ДФР КДК правялі ператрус.

Увечары родныя Марыі Калеснікавай падалі ў міліцыю заяву аб яе знікненні. У міліцыі заяву прынялі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0