У Мазыры студэнт зарэзаў спячага на вуліцы 58-гадовага мужчыну, паведамілі ў СК. Забойца і ахвяра нават не былі знаёмыя.

Што гэта было — незразумела. У канцы жніўня 19-гадовы жыхар Брэсцкай вобласці прыехаў у Мазыр, дзе ён вучыўся ва ўніверсітэце. Гуляючы па вуліцы, хлопец заўважыў незнаёмага мужчыну, што спаў у траве. Падышоўшы бліжэй, малады чалавек нанёс яму некалькі ўдараў нажом. Пасля гэтага пайшоў у інтэрнат і выклікаў міліцыю.

Хлопца затрымалі, ён пад вартай. Распачата крымінальная справа.

Што стала прычынай такога дзіўнага ўчынку, яшчэ трэба высветліць: прызначаная судова-псіхіятрычная экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0