Фота Надзеі Бужан
Такім чынам сябра прэзідыума Каардынацыйнай рады Павел Латушка пракаментаваў словы Аляксандра Лукашэнкі, які ў чацвер на жаночым форуме заяіў аб закрыцці межаў з Літвой і Польшчай і аб узмацненні кантролю на мяжы з Украінай.
Такое меркаванне Латушка выказаў у інтэрв'ю тэлеканалу «Дождь», піша ТАСС.
«Фактычна гэта дзеянне [заява аб закрыцці межаў] накіравана на тое, каб ператварыць Беларусь у Паўночную Карэю, — лічыць ён. — Мы, вядома, не ведаем яшчэ, якім чынам гэта будзе рэалізавана, але ўжо сам факт падобных заяў дэманструе сапраўдныя намеры дзеючай улады».
Па словах Латушкі, «сігналам» для высноў аб падобных намерах з'яўляюцца дзеянні ўладаў у дачыненні да ўдзельнікаў акцый пратэсту ў Беларусі.
0
0
0
0
0
0