Пракуратура Мінска распавяла, што тэрытарыяльныя падраздзяленні МНС 87 разоў выязджалі, каб зняць «канструкцыі, не прадугледжаныя праектнай дакументацыяй» — відавочна, маюцца на ўвазе сцягі на дамах.

За невыкананне правілаў пажарнай бяспекі да адказнасці па арт. 23.56 КаАП прыцягнулі 11 чалавек і 26 юрыдычных асоб.

З вінаватых спаганяюць выдаткі, «якія панеслі кампетэнтныя органы пры аднаўленні супрацьпажарнай бяспекі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0