pixabay.com
Цяжкасці гэтым разам пачаліся раней, каля 12.00.
Сувязь LTE практычна не працуе, праз 3G загрузка звестак таксама не адбываецца. З-за гэтага інтэрнэт-старонкі могуць адкрывацца са спазненнем, альбо не адкрывацца зусім.
З месенджарамі, адпаведна, праблемы аналагічныя — паведамленні могуць не адпраўляцца і не прыходзіць, медыяфайлы ў іх — не загружацца.
Такія праблемы з мабільным інтэрнэтам у Мінску не новыя. Яны ўзнікаюць падчас пратэстных акцый па нядзелях у жніўні, верасні і кастрычніку. Тады аператары заяўлялі, што «доступ абмяжоўваўся ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі».
Пасля 18:00 мабільны інтэрнэт запрацаваў.
0
0
0
0
0
0