Акрамя Мінска, у іншых гарадах краіны таксама прайшлі акцыі пратэсту.

Падчас акцыі пратэсту ў Лідзе быў ужыты слезацечны газ. Былі затрыманыя «некалькі дзясяткаў чалавек».

Паводле праваабаронцы Рамана Кісляка, сёння ў Брэсце затрымалі не менш за 40 чалавек, піша Брэсцкая газета.

Некалькі дзясяткаў гродзенцаў сабраліся пад Ленінскім РАУС. Людзі паведамляюць, што затрыманых каля 80-100 чалавек. Супрацоўнікі кажуць пра 78 затрыманых, але спісы яшчэ няпоўныя. Некаторых павезлі ў Кастрычніцкі РАУС, піша Hrodna.life.

У Барысаве затрымана не менш за 17 чалавек. Як паведамілі праваабаронцы, сілавікі затрымалі людзей каля мясцовага гандлёвага цэнтра Green.

Некалькі сотняў чалавек сабраліся на марш і ў Віцебску. Каля 17:00, калі калона стала разыходзіцца, былі затрыманні, паведамляюць ННВ.

Фота news.vitebsk.cc.

Фота news.vitebsk.cc.

У Полацку і Наваполацку, як і па ўсёй краіне, праходзілі акцыі пратэсту. У гарадах-суседзях утварыліся калоны, якія спрабавалі зладзіць марш па вуліцах. Але супрацоўнікі міліцыі перашкаджалі гэтаму. Не абышлося без затрыманняў. Відавочцы адзначаюць, што затрыманні былі дастаткова жорсткімі, з выкарыстаннем дубінак, піша gorod214.

У Гомелі людзі гулялі невялікімі групамі па вуліцы Савецкай. Сілавікі, якія дзяжурылі амаль на кожным перакрыжаванні ў цэнтры, не давалі ўдзельнікам акцыі сабрацца ў калону. Моцныя навіны паведамляюць пра мінімум 10 затрыманых у абласным цэнтры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0