Актывістка анархісцкага руху Марына Касінерава паведаміла, што ў ноч з 28 на 29 кастрычніка былі арыштаваныя анархісты Ігар Аліневіч і Дзьмітрый Разановіч.
Пры гэтым яна дапускае, што былі і іншыя затрыманыя, імёны якіх ўдакладняюцца:
«Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ. Дзьмітрый змог патэлефанаваць сваякам і паведаміць, што ім «шыюць» арт. 289 «Акт тэрарызму» і арт. 295 «Незаконны абарот зброі» КК РБ».
Пры перасячэнні ўкраінскай мяжы затрыманы анархіст Ігар Аліневіч
Дзмітрый Разановіч — анархіст з Гомеля, у 2014 годзе быў затрыманы пры пераходзе украінска-расейскай мяжы і правёў 4 месяцы ў дэпартацыйным лягеры, піша Свабода.
Ігар Аліневіч працяглы час жыў за мяжой і ў Беларусь амаль не прыяжджаў.
Ён былы палітвязень. У 2010 годзе яго затрымалі невядомыя ў Маскве і вывезьлі ў Беларусь. Утрымліваўся ў СІЗА КДБ. Суд Заводзкага раёну Менска пакараў актывіста 8 гадамі пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Яго абвінавацілі паводле часткі 2 арт. 339 КК (хуліганства, учыненае групай асобаў) і частак 2 і 3 арт. 218 КК (пашкоджаньне маёмасьці агульнанебясьпечным спосабам і ў асабліва буйным памеры).
У 2013 годзе за кнігу «Еду ў Магадан» Ігар Аліневіч стаў першым ляўрэатам прэміі Францішка Аляхновіча Беларускага ПЭН-цэнтру.
А ў 2016-м уганараваны Нацыянальнай прэміяй за абарону правоў чалавека імя Віктара Івашкевіча ў намінацыі «За асабістую мужнасьць».