У сувязі з рэформай сістэмы адукацыі ў беларускіх школах скарочана 789 ставак настаўнікаў фізкультуры,
паведаміў начальнік ўпраўлення фізічнай культуры Міністэрства спорту і турызму Павел Няпрахін 13 траўня ў Мінску на прэс‑канферэнцыі, прысвечанай Дню работнікаў фізічнай культуры і спорту.

Паводле яго слоў, колькасць урокаў фізкультуры скарацілася з трох да двух разоў на тыдзень, колькасць ставак — з 8,3 тыс. да 7,5 тыс. «Гэтая сітуацыя можа мець развіццё. Цяпер мы выпускаем дзве паралелі,

і ў наступным годзе нагрузка скароціцца яшчэ больш», — зазначыў прадстаўнік Мінспорту.

Як паведаміў П.Няпряхін, забяспечанасць агульнаадукацыйных школ спартыўным інвентаром і абсталяваннем складае 54%. Асабліва хутка зношваецца гульнявы, гімнастычны і турысцкі інвентар. «Нас гэта не задавольвае, — падкрэсліў начальнік упраўлення. — Каб спытаць з настаўніка за эфектыўнасць заняткаў, трэба забяспечваць яго».

Паводле інфармацыі П.Няпрахіна, цяпер робяцца захады па недапушчэнні скарачэння на прадпрыемствах спартыўных інструктараў‑метадыстаў.

Яшчэ адной праблемай ён назваў пашырэнне «эксплуатацыйных магчымасцяў найпрасцейшых спартыўных будынкаў — дваровых пляцовак». У 2008 годзе адрамантавана толькі прыблізна 200 пляцовак пры агульнай іх колькасці 10,8 тыс. Прадстаўнік Мінспорту звязвае гэта з адсутнасцю разумення з боку мясцовых выканаўчых органаў улады.

Дзмітры Уласаў, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0