Здарэнне адбылося вечарам у панядзелак. 57-гадовая жанчына пераходзіла дарогу па пешаходным пераходзе на вуліцы 17 верасня.
У гэты момант яе збіў «Форд Фіеста». Ад моцнага ўдару жанчыну падкінула ўверх, яна атрымала шматлікія ўдары.
За рулём машыны знаходзіўся 54-гадовы жыхар раёна, у момант аварыі ён быў цвярозы. Прычыну здарэння мужчына назваць не змог.
На відэа бачна, што жанчына была з флікерам, а ўчастак дарогі асвятляўся.
0
0
0
0
0
0