Аўтамабіль хуткай медыцынскай дапамогі сутыкнуўся з легкавіком «Kia» на вул. Адоеўскага ў Мінску. Пра гэта паведамілі ў ДАІ.
Паводле папярэдняй інфармацыі, машына хуткай медыцынскай дапамогі ехала з уключанымі пробліскавымі маячкамі сіняга колеру па вул. Адоеўскага з боку вул. Бельскага. Выехаўшы на скрыжаванне на забараняльны сігнал святлафора, яна сутыкнулася з «Kia», якая рухалася па вул. Прытыцкага.
У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў. Машыны атрымалі механічныя пашкоджанні.
0
0
0
0
0
0