Генеральны пракурор Літвы Эвалдас Пашыліс пачаў дасудовае расследаванне злачынстваў супраць чалавечнасці па скарзе грамадзяніна Беларусі, піша Delfi.

«Абставіны здарэння, названыя заяўнікам, і іншыя першасныя звесткі, прадстаўленыя пракуратуры, маюць склад злачынства, у адносінах да якога, паводле Крымінальнага Кодэкса Літвы, ужываецца ўніверсальная юрысдыкцыя», — гаворыцца ў паведамленні пракуратуры.

Грамадзянін Беларусі, які пражывае ў сапраўдны момант у Літве, звярнуўся ў пракуратуру 30 лістапада па прычыне гвалтоўных дзеянняў, якія былі здзейснены над ім 13 кастрычніка ў Мінску.

Катаванні: першая крымінальная справа супраць беларускіх сілавікоў можа быць заведзеная ў Літве

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0