Двое пенсіянераў загінулі пры пажары ў мінскай кватэры, паведамляе МНС.

18 снежня ў 18.43 паступіла паведамленне аб пажары ў кватэры на трэцім паверсе дзевяціпавярховага жылога дома па пр. Газеты «Звязда». На месцы здарэння знойдзены загінулыя гаспадыня і яе муж. Абодва — 73-гадовыя пенсіянеры.

Работнікі МНС з кватэр пад'езда эвакуявалі 15 чалавек.

Прычыны пажару і гібелі высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0