У эфіры БТ-1 расказалі гісторыю магілёўца, які сцвярджае, што нібыта хадзіў на пратэсты, бо хацеў зарабіць грошай.

Мужчына паведаміў, што ў першы раз яго затрымала міліцыя, а ў другі ён атрымаў заданне ад «каардынатараў». Што гэта за каардынатары і як менавіта з імі звязаўся мужчына, не гаворыцца.

У сюжэце магілёвец распавёў, што стаіць на ўліку ў нарколага, бо «можа выпіць». Таксама ён расказаў, што не меў працы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0