Такі крок, на яго думку, можа дапамагчы змяніць меру стрымання для топ-менеджараў, якія знаходзяцца ў зняволенні, піша Інтэрфакс.

У Мінску ў офісе КСДС у сераду сабраліся сваякі некаторых фігурантаў справы «Белгазпрамбанка». Васкрасенскі на сустрэчы з імі заўважыў, што непублічнасць — галоўная памылка родных фігурантаў крымінальных спраў. Паводле яго слоў, ён сёння «правёў пэўныя сустрэчы і перамовы з тымі, хто прымае рашэнні».

Пасля гэтых кансультацый Васкрасенскі вырашыў прапанаваць сваякам фігурантаў звярнуцца да прэзідэнта.

«Глыбокапаважаны Аляксандр Рыгоравіч, нашы блізкія знаходзяцца ў зняволенні доўгіх 8 месяцаў. Такім чынам яны ўжо адбываюць пакаранне і глыбока раскайваюцца ў зробленым. Прыняўшы пад увагу факт поўнага прызнання віны нашых блізкіх, мы просім вас скарыстацца магчымасцю, якую дае дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Мы, блізкія затрыманых, звяртаемся да вас, гаранта Канстытуцыі і справядлівасці, і просім разгледзець пытанне змены меры стрымання для нашых родных. Вы, як клапатлівы бацька, разумееце важнасць таго, каб быў утрыманнік у сям'і. Мы просім Вас даць магчымасць нашым блізкім вярнуцца ў свае сем'і і працаваць на карысць дзяржавы. Нашы блізкія не павінны пакутаваць з-за палітычных амбіцый аднаго няспелага чалавека, які сваёй няўмелай гульнёй паставіў пад удар дзясяткі людзей», — гаворыцца ў пачатку прапанаванага Васкрасенскім звароту.

«Акцэнт на «месію» быў зроблены зыходзячы з маіх папярэдніх перамоў», — заўважыў кіраўнік КСДС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0