ФПБ
Анансуючы тэмы Усебеларускага народнага сходу, Орда адзначыў:
— Гэта праблемы, як бы пафасна ні гучала, нашага адзінства. Сёння тое адзінства, якое нам неабходна, што мы ўсе знаходзімся ў адной лодцы. Гэта сёння адна беларуская сям'я, і Беларусь — гэта ўсе мы. За 30 гадоў нашай незалежнай гісторыі мы зрабілі велізарны крок у сваім развіцці, і гэта, безумоўна, дзякуючы таму, што было абсалютнае адзінства, стабільнасць, спакой.
Орда падкрэсліў, што па метадолагіі МАП у Беларусі самы нізкі ўзровень беспрацоўя ў рэгіёне, аналагічна — з колькасцю людзей, якія жывуць за рысай беднасці.
Кіраўнік ФПБ таксама пракаментаваў адкрыты ліст прафсаюзаў у МАП з патрабаваннем адмены санкцый.
— Санкцыі — гэта вайна. Праца прадпрыемстваў — гэта магчымасць чалавеку працаваць, мець заробак. Пазбаўляецца ён гэтага — ідуць далейшыя негатыўныя наступствы. Ён не толькі пазбаўляецца права на працу, ён пазбаўляецца права на нармальнае харчаванне, права аплачваць жыллё.
Орда падкрэсліў, што за кожным подпісам — чалавек і яго меркаванне. Ён запэўніў, што подпісы людзі ставілі свабодна і добраахвотна. Паводле яго звестак, ужо сабрана 1 130 000 подпісаў.
— Спадзяемся, што здаровы сэнс пераможа і што Еўрасаюз адмовіцца ад гэтых сваіх дзеянняў, ад дзеянняў абсалютна непрыязных, і ўсё ж такі пяройдзе да мірнага, нармальнага добрасуседства.