Фота Лідар-прэс

Фота Лідар-прэс

Справу разглядала суддзя Вольга Пракаповіч.

З матэрыялаў следства вядома, што 9 жніўня 2020 года паблізу крамы «Цэнтральны» ў Салігорску супрацоўнікі РАУС затрымалі мужчыну.

На відэазапісе было зафіксавана, як ён спакойна сядзеў на лаўцы, калі да яго падбеглі некалькі амапаўцаў з дубінкамі.

«Не жадаючы быць затрыманым за адміністрацыйнае правапарушэнне і дастаўленым у РАУС для высвятлення асобы і іншых абставін, катэгарычна адмовіўся прайсці з міліцыянтамі, — пракаментавалі ў пракуратуры. — Ён выказаўся ў іх адрас нецэнзурнай лаянкай. Перашкаджаючы свайму затрыманню, наўмысна нанёс двум супрацоўнікам АУС ўдары рукамі ў вобласць галавы, чым прычыніў ім пабоі і фізічны боль».

Пацярпелыя — супрацоўнікі Салігорскага РАУС Арцём Міхед і Аляксей Капачэня. 

Суддзя абвясціў прысуд: адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2000 рублёў кожнаму пацярпеламу супрацоўніку: Арцёму Міхеду і Аляксею Капачэню.

Прысуд не канчатковы і падлягае абскарджанню. Падсудны узяты пад варту ў зале суда.

На суд абвінавачаны прыйшоў з рэчамі.

Напярэдадні 69 работнікаў «Беларуськалія» паставілі свае подпісы ў падтрымку Каратчэні з просьбай аб прызначэнні пакарання, не звязанага з пазбаўленнем волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0