Прытуліць птушку пагадзіўся цэнтр дапамогі дзікім жывёлам «Сірын», які знаходзіцца ў в. Піяніна Дзяржынскага раёна.

Прычына стану птушкі невядомая. Але ў прытулку яго чакаюць возера і добры дагляд.

«Спадзяемся, што гэта проста стомленасць. Такое бывае, калі ў палёце яна трапляе ў светлавую пляму горада. Губляе арыентацыю, б'ецца ў дамы, трубы, слупы. Зараз лебедзь у спакоі. У птушак ёсць перыяд у пяць крытычных дзён. Калі гэта проста ўдар, то ён пачне аднаўляцца. Так што мы чакаем пяць дзён, спадзяемся на лепшае», — распавяла валанцёр аб'яднання «Шанец на жыццё» Алена Гмыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0