«Расійскае пасольства гатова размаўляць з тымі грамадскімі сіламі, якія не вядуць працы па падрыве дзяржаўных асноў Рэспублікі Беларусь», — патлумачыў пасол.

Па словах Мезенцава, просьбу аб сустрэчы прадстаўнікі беларускай апазіцыі накіроўвалі яму асабіста. «Прадметам сустрэчы пазначаліся у тым ліку напрамкі ўзаемадзеяння так званай Каардынацыйнай рады з Расійскай Федэрацыяй», — распавёў ён.

Па словах Мезенцава, ён не разумее сутнасць Каардынацыйнай Рады беларускай апазіцыі і ў якой арганізацыйнай форме яна існуе. «Яна адна або іх, можа быць, пяць, або дваццаць — гэта людзі, якіх ніхто ніколі не выбіраў, гэта людзі без даверу мільёнаў выбаршчыкаў. Гэта людзі, якія самі сябе вызначылі такімі. Не варта цяпер вызначаць матывацыю гэтых учынкаў. Але гэта такое адно з грамадскіх аб'яднанняў, можа быць, такое ж, як грамада аматараў кнігі, філатэлістаў, нумізматаў, заўзятараў таго ці іншага клуба. Але тады яны і павінны займацца ў грамадскім полі клубнай працай, а не займацца звяржэннем улады», — так расійскі пасол адазваўся аб працы Рады.

Рэакцыю ўладаў Беларусі на стварэнне і працу Каардынацыйнай рады ён назваў «адэкватнай і канстытуцыйнай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0