Пакрыўдзіўшыся на чарговую фразу на свой адрас, жанчына палезла ў жаночую сумачку, доўга нешта там шукала і дастала пісталет. Пасля стала пагражаць апаненту, спрабавала злавіць яго на прыцэл і патрабавала выбачэнняў.

Работнікам гандлёвай установы ўдалося адцягнуць жанчыну і выбіць у яе пісталет. Ён аказаўся пнеўматычным. Зброю забралі ва ўнутранае памяшканне і ўжо перадалі міліцыі.

50-гадовая жанчына прызналася, што крыху «перагарэла» і ўжо перажывае за свой учынак. Таксама яна распавяла, што набыла пісталет некалькі гадоў таму і насіла з сабой для самаабароны.

У дачыненні да яе распачалі крымінальную справу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0