facebook.com

facebook.com

Па словах дачкі вынаходніка, ён памёр 6 сакавіка ў сваім доме ў вёсцы Дуйзел у правінцыі Паўночны Брабант на поўдні Нідэрландаў.

Отэнс нарадзіўся ў 1926 годзе. У 1952-м, адвучыўшыся на інжынера, ён пачаў працаваць у кампаніі Philips, дзе пасля ўзначаліў Дэпартамент распрацоўкі новых прадуктаў.

Пад яго кіраўніцтвам быў распрацаваны першы партатыўны магнітафон Philips мадэлі EL 3585.

У 1963 годзе на Берлінскай выставе электронікі была прадстаўлена першая кампакт-касета з магнітнай стужкай, распрацаваная Отэнсам. Яна адразу стала новым стандартам для запісу і прайгравання музыкі. З тых часоў па ўсім свеце былі прададзеныя больш за 100 мільярдаў аўдыёкасет.

У 1979 годзе Отэнс таксама ўдзельнічаў у распрацоўцы кампакт-дыска. Ён быў афіцыйна прадстаўлены ў 1982 годзе, стаўшы новым стандартам гуказапісу. Па ўсім свеце прададзеныя больш за 200 мільярдаў кампакт-дыскаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0