Wikimedia Commons

Wikimedia Commons

Пра гэта ў панядзелак паведаміла агенцтва Reuters.

Паводле яго даных, чыноўнік ЕС, які вядзе перамовы з вытворцамі вакцын ад імя супольнасці, паведаміў, што ўрады краін Еўрасаюза разглядаюць магчымасць запуску перамоваў з распрацоўшчыкамі вакцыны «Спутнік V».

Для пачатку перамоў, паводле яго слоў, неабходна атрыманне запытаў ад чатырох краін.

Раней паведамлялася, што Венгрыя і Славакія ўжо пачалі закупкі расійскай вакцыны, а Чэхія выказала цікавасць у пастаўках прэпарата. Таксама паведамлялася, што Італія вывучае магчымасць вырабу «Спутніка V» на заводзе кампаніі ReiThera, дзе знаходзіцца найбуйнейшы ў краіне біярэактар для вытворчасці вакцын.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0