Фота Радыё Свабода

Фота Радыё Свабода

Ператрус у Анджэя Пачобута праходзіць у межах крымінальнай справы паводле арт. 130 КК («Распальванне варожасці»).

У журналіста забралі ўсю тэхніку, два ноўтбукі і цвёрдыя дыскі, сем старых тэлефонаў. Таксама канфіскавалі літаратуру на польскай мове, яна іх найбольш цікавіла, бэйджы з канферэнцыяў, усе польскамоўныя дакументы, уключаючы паперы дачкі, узнагароды з GrandPress.

Ператрус цягнуўся тры гадзіны. Адвакату прыехаць не дазволілі.

Ператрус праходзіў у межах крымінальнай справы паводле арт. 130 КК («Распальванне варожасці»).

Пасля адбыўся ператрус у рэдакцыі пры Саюзе палякаў у Беларусі. Забіралі газеты «Głos znad Niemna» і часопісы «Magazyn Polski», кампʼютары і абсталяванне.

Таксама прыйшлі дадому да дырэктаркі грамадскай школкі пры Саюзе палякаў у Ваўкавыску Марыі Цішкоўскай.

Нагадаем, што 23 сакавіка была затрыманая, а ўчора асуджаная на 15 сутак старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў Анжаліка Борыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0