Фота з тэлеграм-канала Святланы Ціханоўскай
Наўседа павіншаваў беларусаў з вялікім святам незалежнасці, паведамляе прэс-служба Ціханоўскай.
Таксама яны пагаварылі пра палітвязняў у Беларусі, абмеркавалі, як ЕС можа падтрымаць Беларусь.
Сёння збіраецца Еўрапейская рада, на якой будзе прысутнічаць прэзідэнт Літвы і прэзідэнт ЗША Джо Байдэн. На пасяджэнні падымуць тэму крызісу ў Беларусі.
«У беларусаў ёсць патрэба святкаваць Дзень Волі. Мы патрабуем ад рэжыму не ўжываць сілу да мірных дэманстрантаў і пратэстоўцаў», — адзначыла Святлана Ціханоўская.
0
0
0
0
0
0