Жыхар Бабруйска Павел Кабанчук чацвёрты дзень трымае галадоўку. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміла яго маці.

Павел Кабанчук адбывае адміністрацыйны арышт у бабруйскім ІЧУ. Яго затрымалі 25 сакавіка ў Бабруйску за налепку з Пагоняй на аўтамабілі.

У той дзень па інфармацыі «Вячэрняга Бабруйску» ў горадзе затрымалі больш за 10 чалавек. Большасць з іх пакаралі суткамі — ад 15 да 30. А маці траіх дзяцей Ірыне Сурыгінай прысудзілі штраф 180 базавых велічынь (4860 рублёў).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0