Ролік з квадракоптара зняты ў Бярозаўскім раёне каля возера Сонечнае, побач з трасай М1. Галоўнымі героямі відэа сталі два рыбакі, якія ідуць са снасцямі па вузкім канале скрозь палаючыя хмызнякі.
Падчас здымак ніводзін рыбак не пацярпеў, запэўніў Tut.by аўтар відэа: абодва цэлымі выйшлі на бяспечны ўчастак.
На мінулым тыдні, нагадаем, стала папулярным відэа, дзе зафіксаваны мужчына ў Слуцку, што спакойна вудзіў рыбу, на фоне ахопленага агнём палетка.
0
0
0
0
0
0