Каля школы стаіць пажарная машына. Дзяцей эвакуявалі.

«Пасля эвакуацыі старшакласнікаў адправілі дадому, вучні малодшых класаў — у суседняй школе», — распавялі бацькі.

Затым стала вядома аб эвакуацыі і вучняў сярэдняй школы №4, што ў цэнтры Мінска, на вуліцы Чырвонаармейскай (насупраць гістфака).

Дзяцей з малодшых класаў адпраўлялі на час пагрэцца ў тэатр імя Янкі Купалы, распавялі бацькі.

Таксама правяраюцца паведамленні аб «мініраванні» школы №144 (Красіна, 65) і №2 (Семянякі, 38).

На пошту гэтых устаноў адукацыі паступілі электронныя паведамленні аб закладзенай выбуховай прыладзе.

«На месца выбылі супрацоўнікі міліцыі, прымаюцца неабходныя меры бяспекі, працуюць сапёрна-піратэхнічныя групы», — піша міліцыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0