У Манрэале 27‑28 чэрвеня адбудзецца штогадовае папаўненне клубамі сваіх шэрагаў лепшымі юніёрамі ды хакеістамі больш сталага ўзросту.

47‑ы драфт Нацыянальнай хакейнай лігі пройдзе на хатняй арэне самага тытулаванага клуба НХЛ — «Манрэаль Канадзіенс», колеры якога, дарэчы, абараняюць браты Андрэй і Сяргей Касціцыны.

Галоўным фаварытам на першы нумар драфта‑2009 лічыцца канадскі форвард Джон Таварас і шведскі абаронца клуба «МоДо» Віктар Хедман. На гэты момант ў першай дзесятцы найбольшай колькасцю гульцоў прадстаўлена Швецыя.

Аўтарытэтны рэсурс «Hockey’s future», які спецыялізуецца на ацэнцы перспектыў клуба НХЛ, назваў беларускіх хакеістаў, якія маюць шанцы прайсці адбор.

Сярод іх Сяргей Дрозд, Дзмітры Корабаў («Дынама‑Мінск»), Мікалай Сусла (ХК «Гомель») і Яўген Нагачоў («Юнацтва‑Мінск»).

1.Сяргей Дрозд, «Дынама‑Мінск»

Дрозд — кваліфікаваны форвард, які ведае і як выйграць, і як прымусіць каманду перамагчы. Этыка яго гульні — яшчэ адна моцная рыса, хоць ўсяго гэтага было недастаткова, каб прайсці адбор у НХЛ у 2008 г. Дрозд, які правёў некалькі сезонаў у яраслаўскім «Лакаматыве», гэты год падзяліў паміж трыма камандамі: «Дынама‑Мінск» (КХЛ) , камандай «Керамін» і бабруйскім «Шыннікам». У КХЛ ён граў нязначную ролю, закінуўшы адну шайбу ў 11 гульнях,. Што да беларускага чэмпіянату, то тут зарабіў 18 балаў у 30 гульнях.

2. Дзмітры Корабаў, група D, «Дынама‑Мінск»

Корабаў — перспектыўны абаронца, якому патрабуецца менш адаптацыі для паўночнаамерыканскага стылі гульні. Зімой ён добра гуляў на юніёрскім чэмпіянаце свету, зарабіў тры балы ў пяці гульнях. Яго ўнушальныя габарыты, добрая абарончая гульня і моцны ўдар робяць яго някепскім гульцом, якога могуць выбраць на драфце ў чацвёртым ці пятым туры.

3. Мікалай Сусла, група W, ХК «Гомель»

Таленавіты форвард. Адгуляў добры дэбютны сезон у «Гомелі», дзе зарабіў 8 балаў у 48 матчах. Што тычыцца міжнароднай кар’еры, у красавіку ён прывёў каманду да першага месца ў першым дывізіёне (да 18 гадоў)

4. Яўген Нагачоў, група D, «Юнацтва‑Мінск»

Нагачоў выдатна глядзеўся на юніёрскім чэмпіянаце свету ў першым дывізіёне (да 18 гадоў), дзе быў прызнаны найлепшым форвардам турніру. Ён закінуў тры шайбы і зарабіў адзін асістэнцкі пас. Яго галоўная зброя — хуткі, моцны ўдар. У Яўгена хуткія ногі, і ён добра пачуваецца на лёдзе. У яго ёсць і некаторыя іншыя перавагі, але яго шлях да Паўночнай Амерыкі яшчэ вельмі доўгі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0