pixabay.com

pixabay.com

Пра гэта паведаміў 3 чэрвеня кіраўнік літоўскага МЗС Габрыэлюс Ландсбергіс, паведамляе Радыё Польшча.

Ландсбергіс адзначыў, што ў Беларусі няма вакцын, зарэгістраваных у ЕС: «Мы самыя блізкія да Мінска, таму натуральна, што мы сталі той краінай, якая працягнула руку дапамогі дыпламатам, якія знаходзяцца ў Беларусі». 

Прапановай вакцынавацца ў Літве скарысталіся 60 дыпламатаў, у тым ліку з Італіі, Францыі, Латвіі, Нідэрландаў, Чэхіі, Славакіі і Венгрыі. Яны былі вакцынаваны 5-14 мая вакцынай Johnson&Johnson, бо адной дозы гэтага прэпарата дастаткова для атрымання імунітэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0