Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт мае больш за 80 ганаровых дактароў. Гэта першы выпадак у гісторыі ўніверсітэта.
Як паведамілі Бі-бі-сі Украіна крыніцы, блізкія да кіраўніцтва ўніверсітэта, за пазбаўленне Лукашэнкі званне ганаровага доктара члены Вучонай рады галасавалі ў таемным рэжыме.
Выпадак пазбаўлення звання раней быў у Кіева-Магілянскай акадэміі. У 2004 годзе, падчас Памаранчавай рэвалюцыі, яна забрала яго ў Леаніда Краўчука.
Для таго, каб пазбавіць звання ганаровага доктара, Вучоная рада КНУ унесла змены ў парадак прадастаўлення гэтага звання, паколькі да гэтага часу механізму не існавала.