Падлічана пакуль каля 99,2% бюлетэняў. За Кастыльё прагаласавалі 8 800 081 выбаршчык (50,198%). Яго апанентку Кейку Фухіморы з правай партыі «Народная сіла» падтрымалі 8 730 535 выбаршчыкаў (49,802%). Больш за 25% выбарцаў (6,3 млн) не з'явіліся на ўчастках.

Ад пачатку падліку галасоў з невялікай перавагай лідзіравала Фухіморы. Кастыльё не прызнаваў паразы і заклікаў прыхільнікаў захоўваць спакой, прапаноўваючы дачакацца завяршэння апрацоўкі бюлетэняў у сельскай мясцовасці. Пры гэтым прадстаўнікі леварадыкальнай партыі запатрабавалі ад ЦВК весці максімальна пільны падлік усіх галасоў.

Абраны прэзідэнт Перу ўступіць у пасаду 28 ліпеня. Яго тэрмін паўнамоцтваў складае пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0