Другая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі завяршыла сваю работу

Як адзначыў старшыня ніжняй палаты беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка, сесія прайшла канструктыўна і па‑дзелавому, было разгледжана 95 пытанняў. Прынята 35 законапраектаў у першым чытанні, 27 — у другім, ратыфікавана 13 міжнародных дагавораў, разгледжана 9 дэкрэтаў кіраўніка дзяржавы. Асноўныя намаганні былі засяроджаны на прававым забеспячэнні эканамічнага развіцця краіны.

Значнае месца ў парадку дня сесіі займалі пытанні развіцця дзелавой актыўнасці суб’ектаў гаспадарання. Заканадаўча ўдасканалена дзейнасць унітарных прадпрыемстваў і гаспадарчых таварыстваў. Прыняты прававыя меры па ўзмацненні абароны айчынных вытворцаў і стварэнні камфортных умоў для інвестараў.

Уладзімір Андрэйчанка канстатаваў, што ў мэтах лібералізацыі эканомікі прыняты ў першым чытанні законапраекты, накіраваныя на спрашчэнне адміністрацыйных працэдур пры правядзенні дзяржаўнай экалагічнай экспертызы, развіццё электроннага дакументаабароту, уключаючы дэклараванне.

Дэпутаты ў час другой сесіі прынялі таксама праекты законаў, якія накіраваны на гуманізацыю крымінальнага і адміністрацыйнага заканадаўства. У прыватнасці, у двух чытаннях прыняты нарматыўны акт, які пашырае магчымасці вызвалення ад крымінальнай адказнасці і назначэння альтэрнатыўных пазбаўленню волі відаў пакарання. Этап першага чытання прайшоў законапраект, у якім прапануецца выключыць адміністрацыйную адказнасць па 66 складах правапарушэнняў, а па 54 складах — знізіць санкцыі.

Уладзімір Андрэйчанка паведаміў, што дэпутацкі корпус мэтанакіравана вырашаў задачы па барацьбе з карупцыяй, бюракратызмам і іншымі антыграмадскімі праявамі.
Вялікі рэзананс мела абмеркаванне і прыняцце законапраектаў, накіраваных на выкараненне такіх сацыяльных пагроз, як п’янства, алкагалізм, наркаманія і таксікаманія. «Гэта работа праводзіцца намі комплексна, прычым размова ідзе не толькі аб узмацненні адказнасці за правапарушэнні, але і аб стварэнні сістэмы прэвентыўных мер», — сказаў ён.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?