«Вельмі халодна, я не ведаю, як дажыву», — перадала Вольга.

Вольгу затрымалі ў чацвер, 8 ліпеня, у адным сарафане. Дагэтуль яе, як і ўсіх іншых затрыманых супрацоўнікаў «Нашай Нівы», трымаюць на Акрэсціна. Перадачы там прымаюць толькі па чацвяргах, гэта значыць, што людзі цэлы тыдзень могуць знаходзіцца за кратамі без рэчаў і мінімальных сродкаў гігіены. 

Вользе не выдалі матрац, у камеры стаяць голыя металічныя ложкі.

Апроч таго, Вольга ў сярэдзіне чэрвеня перанесла складаную аперацыю і ёй неабходны медыцынскі нагляд. Калі яна папрасіла аб дапамозе доктара на Акрэсціна, ёй адмовілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0