Delfi.lt

Delfi.lt

Кансерватар Аўдронюс Ажубаліс парадаваўся новага парадку. «Нарэшце прынята сур'ёзнае рашэнне ў барацьбе з наступствамі гібрыднай вайны. Рэальна адновяць статус мяжы Літвы, людзей, якія наўмысна незаконна перасякаюць мяжу, будуць расцэньваць як злачынцаў. Канечне, гэта можна было зрабіць раней, тры тыдні таму», — напісаў ён.

Зараз літоўскія памежнікі адпраўляюць мігрантаў назад у Беларусь.

Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас сказаў, што парламент будзе вырашаць пытанне паўнамоцтваў вайскоўцаў, якія працуюць на мяжы.

«У бліжэйшы час будуць змененыя законы так, што нашы вайскоўцы змогуць быць глыбей ўцягнутыя ў працэс аховы мяжы, будуць не прапускаць мігрантаў», — сказаў міністр.

Раней віцэ-міністр унутраных спраў Арнольдас Абрамавічус казаў аб двух сцэнарах надзвычайнага здарэння: дзеянне рэжыму ў памежных раёнах — 5 км ад мяжы або ў асобных муніцыпалітэтах, дзе фіксуецца парушэнне мяжы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0